Ці будзе ўведзены мараторый на банкруцтвы?



На фоне падзення рынку тавараў і паслуг Беларусі чакаецца нарастанне тэндэнцыі банкруцтва кампаніяў усіх сегментаў, нават раней і паспяховых.

Пра мажлівае ўвядзенне мараторыя на банкруцтва на фоне пандэміі ў Менску распавяла антыкрызісны спецыяліст кампаніі „Капітал Дыялог” Вольга Казак:

– Ходзяць у нас ужо чуткі,  у колах антыкрызісных упраўляючых і адвакатаў пра тое, што ёсць нейкі дакумент, праект указа пра магчымае ўвядзенне мараторыя на банкруцтва ў нашай краіне. Сёння ў нас ужо ёсць досвед суседняй краіны – Расейскай Федэрацыі, якая 1-га красавіка прыняла федэральны закон пра ўвядзенне мараторыю на банкруцтва. Забарона для крэдытораў падаваць заяву на банкруцтва ў адносінах да асобных катэгорый, прадпрыемстваў, якія найбольш пацярпелі ва ўмовах пандэміі.

Любому суб“екту гаспадарання ў Беларусі варта тэрмінова займець уласны антыкрызісны план з улікам на ўсе рызыкі і мэтай на мінімізацыю ўсіх мажлівых стратаў.

Беларускае Радыё Рацыя