Ці будзе ўзмацняцца малы бізнес?



Cустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў распавядае пра перспектывы развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Не так даўно Аляксандра Лукашэнка запатрабаваў стварыць больш магчымасцей для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. На словах – цудоўныя прапановы, а што на справе?

Віктар Маргелаў: Каб бізнес развіваўся, узмацняўся, трэба, каб ён атрымліваў прыбытак, а ў сённяшніх умовах гэта малаверагодна. А, калі камусьці і ўдаецца, то вельмі-вельмі вузкаму колу. Але дэ-факта рабіць бізнес больш буйным – гэта адна з самых галоўных задач. Зразумела, што з’явяцца іншыя маштабы, іншыя выдаткі і прыбыткі. Дарэчы, гэтым мы таксама зараз актыўна займаемся.

РР: Кажуць, што ва ўмовах крызісу лепш за ўсё прыстасоўваецца да апошняга якраз малы і сярэдні бізнес. Гэта так?

Віктар Маргелаў: Абсалютна правільна! Малы і сярэдні бізнес – найбольш дзеяздольная сіла, якая можа знайсці правільнае рашэнне і выйсце з сітуацыі. Іншая справа, што магчымасці ў бізнесу абмежаваныя. Ён можа ўзмацняцца толькі пры пэўных умовах. І, калі яны будуць створаны, то нешта, безумоўна, атрымаецца. 

РР: Пра якія ўмовы вы кажаце?

Віктар Маргелаў: Адна з умоў — гэта тое, што малы і сярэдні бізнес павінны кансалідаваць сваю дзейнасць, выступаць, як буйныя гульцы. Вось у чым задача. У большасці накірункаў (і ў прамысловасці, і ў гандлі, і ў будаўніцтве) гэта сёння звышактуальна.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]