Ці дапаможа Латвія ў прыцягненні капіталу з краін Скандынавіі?



Беларусь разлічвае на падтрымку Латвіі ў прыцягненні капіталу з краін Скандынавіі. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэлегацыяй Сейма Латвіі на чале з яго віцэ-спікерам Гундарсам Даўдзэ.

Беларускі бок у сваю чаргу можа – і ў краіне для гэтага ёсць заканадаўчая аснова – стварыць добрыя ўмовы для інвестараў, якія прыходзяць рэалізоўваць прыярытэтныя праекты. Міхаіл Мясніковіч растлумачыў, што размова ідзе аб фармацэўтычнай прамысловасці, бія- і іншых прагрэсіўных тэхналогіях.

Гундарс Даўдзэ, развіваючы тэму прыцягнення скандынаўскага капіталу, адзначыў, што перспектыўным бачыцца і супрацоўніцтва ў транзітна-лагістычнай сферы, паколькі праз Рыгу ідуць транспартныя патокі паміж Скандынавіяй і Усходняй Еўропай.

Бакі абмеркавалі таксама новыя магчымасці, якія адкрываюцца для ўзаемадзеяння дзвюх краін у сувязі з удзелам Беларусі ў рэалізацыі кітайскай ініцыятывы „Адзін пояс і адзін шлях”. Асобна разглядаліся перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва, бізнесу. На гэты момант у Латвіі амаль 2,5 тыс. кампаній з беларускім капіталам. Латвійскія прадпрымальнікі ў сваю чаргу стварылі ў Беларусі больш за 1 тыс. прадпрыемстваў.

belta.by