Ці паўплываў запуск БелАЭС на радыяцыйнае становішча ў прылеглым раёне?
На гэтае пытанне адказаў начальнік службы радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Міхаіл Каваленка:
– У зоне Беларускай атамнай электрастанцыі дзейнічае 10 аўтаматычных пунктаў вымярэнняў, ад якіх мы атрымліваем дадзеныя кожныя 10 хвілін. Прычым гэта як дадзеныя вымярэнняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання, так і інфармацыя пра ўтрыманне радыёнуклідаў у паветры. На працягу 2020 года сітуацыя ў гэтай зоне заставалася стабільнай.
Акрамя таго, па словах прадстаўніка Белгідрамета, у раёне размяшчэння БелАЭС з 2016 года былі арганізаваны тры пункты для адбору пробаў з пластоў атмасферы, а таксама пункты радыяцыйнага маніторынгу паверхневых водаў і глебы.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: Тут.бай
