Цягнікі для менскага метро зробяць у Беларусі



Новыя цягнікі для менскага метро будзе рабіць Stadler. «Мы вельмі рады, што прынялі мудрае рашэнне прыйсці ў Беларусь», — адзначыў кіраўнік кампаніі.

„Мы выйгралі конкурс на пастаўку цягнікоў для Менскага метрапалітэна. Нашы інжынеры зараз працуюць над канструкцыяй новага рухомага саставу. Цягнікі для метро будуць цалкам збірацца на заводзе ў Менску”, — распавёў Петэр Шпулер.

На яго думку, гэты заказ стане вяхой у развіцці Штадлер Мінск”. „Нам патрэбныя прыклады такіх паспяховых праектаў, каб працаваць на рынках іншых краін СНД. Дзякуючы гэтаму замове для нас адкрываецца ўвесь рынак постсавецкай прасторы. А гэта азначае стварэнне новых працоўных месцаў, працу для нашых супрацоўнікаў і ўклад у валавы нацыянальны прадукт”, – падкрэсліў гендырэктар кампаніі.

Ён таксама распавёў пра сфарміраваны партфель заказаў „Штадлер Мінск” і групы кампаній Stadler. У цяперашні час на менскім прадпрыемстве вырабляюцца двухпавярховыя цягнікі для Масквы і Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, кампанія выйграла тэндэр на пастаўку трамваяў у Астраву (Чэхія). Пры гэтым уладальнік Stadler Rail Group адзначыў, што гэта першы заказ такога роду.

Яшчэ адзін буйны праект будзе выконвацца для Венгрыі будзе выраблена і пастаўлена 40 двухпавярховых цягнікоў, кожны даўжынёй 150 м. „Прыкладна на 70-80% дабаўленага кошту будуць створаны на магутнасцях нашай кампаніі ў Мінску. Выкананне гэтай замовы пачнецца ў пачатку 2018 года», дадаў гендырэктар.

Петэр Шпулер распавёў, што апошнія гады былі не самымі простымі ў эканамічным плане ва ўсіх дзяржавах СНД. На падзенне заказаў для «Штадлер Мінск» аказалі істотны ўплыў зніжэнне тарыфаў на чыгуначныя перавозкі, а таксама курсу расійскага рубля. Аднак кампаніі ўдалося ўтрымацца на добрым узроўні і стаць лепшым экспарцёрам па выніках 2016 года.

«Але цяпер становішча з заказамі паляпшаецца, і мы плануем ствараць новыя працоўныя месцы. І мы вельмі рады, што прынялі мудрае рашэнне прыйсці ў Беларусь. Прайшло ўжо пяць гадоў з таго часу, як была адкрыта наша вытворчасць у Мінску, і мы не шкадуем аб укладзеных інвестыцыях», рэзюмаваў кіраўнік Stadler Rail Group.

БЕЛТА