Туркампаніі прызвычайваюцца да беларускіх рублёў



Прагназаванай пераарыентацыі патокаў беларускіх турыстаў на замежныя туркампаніі, пакуль не назіраецца. Паступова турыстычныя кампаніі прызвычайваюцца да новых умоў працы, згодна з якімі браць аплату за турыстычныя пуцёўкі можна толькі ў нацыянальнай валюце, у замежнай з 1-га сакавіка – гэта забаронена.

„Але калі аплочваеш кошт пуцёўкі адразу на месцы беларускімі рублямі, то асцерагацца далейшых ваганняў курса валют няма неабходнасці”, – кажа менеджэр адной з турфірмаў Кацярына Дзенчык:

– Ніякіх праблем, будзем любіць беларускую валюту. Некаторыя тураператары зрабілі разлік па Нацбанку, што ў прынцыпе прыемна, таму асабліва нікога гэта не пужае. Па-ціху прыбіраюць гэты курс, таму што напэўна адчулі першапачаткова некалькі тыдняў пасля гэтага ўсяго. Цяпер курсы нармальныя – там 2% у асноўным. Калі ты забраніраваў сёння, заўтра ты разлічыўся па курсу, то нічога не падымаецца, цана не памяняецца.

Замежныя пуцёўкі з 1-га сакавіка можна набываць толькі за беларускія рублі. Адпаведнае рашэнне Нацбанку датычыць турыстаў, якія карыстаюцца паслугамі беларускіх турагенцтваў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя