У абменніках не хапае валюты



На валютным рынку Беларусі пабітыя чарговыя рэкорды. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы рубель аслабеў адносна трох асноўных валют, якія ўваходзяць у так званы кошык Нацбанку – даляра, еўра і расейскага рубля.

Курс даляра 2,55, курс еўра – 3,43, а 100 расейскіх рублёў каштуюць 3,43 беларускага. Камерцыйныя банкі выстаўляюць яшчэ большыя курсы. Кліенты наракаюць, што нават паводле такога курсу набыць валюту немагчыма, абменныя пункты толькі прымаюць яе, а прадаюць толькі тое, што людзі здаюць. Агулам пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня, даляр, еўра і расейскі рубель выраслі прыкладна на 4 працэнты.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]