У БелАЭС ужо ўкладзена каля 2,7 млрд даляраў



З 10 млрд даляраў, якія Расея прадаставіла Беларусі ў якасці дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, выдаткавана ўжо 2,7 млрд даляраў.

Як паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, першая беларуская АЭС eзводзіцца расейскім бокам пад ключ. Падрадчыкам, якім з’яўляецца АТ „Атамбудэкспарт”, усе работы выконваюцца ў тэрмін, згодна з зацверджаным графіку.

Так, першы энергаблок АЭС будзе ўведзены ў эксплуатацыю ўжо ў 2019 годзе. А праз год будзе запушчаны і другі энергаблок. Пры гэтым корпус рэактара для другога энергаблока будзе пастаўлены на пляцоўку ўжо ў верасні бягучага года.

ej.by