У Беларусі адзін з самых нізкіх паказчыкаў ВУП на душу насельніцтва ў Еўропе



Праект visualcapitalist апублікаваў карту з паказчыкамі ВУП на душу насельніцтва ва ўсім свеце. У Беларусі гэты крытэрый аказаўся адным з самых нізкіх у Еўропе, паведамляе thinktanks.by.

Карта складзена на падставе даных МВФ. Згодна з ёй, узровень ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі 6,5 тысяч долараў. Для параўнання: у Люксембургу гэты паказчык — 126 тысяч долараў.

Складальнікі адзначаюць, што ўзровень жыцця людзей у свеце пастаянна расце. З 1820 па 2018 год сярэдні глабальны ўзровень ВУП на душу насельніцтва павялічыўся амаль у 15 разоў.

Узровень пісьменнасці, доступ да вакцын і базавая адукацыя таксама палепшылі якасць жыцця, у той час як паказчыкі дзіцячай смяротнасці і беднасці знізіліся.

Напрыклад, у 1990 годзе 1,9 мільярда чалавек жылі ў крайняй беднасці, што ў той час складала 36% насельніцтва свету. На працягу апошніх 30 гадоў гэта колькасць няўхільна скарачалася — да 2030 года прыкладна 479 мільёнаў чалавек будуць жыць у крайняй беднасці, што, паводле ацэнак ААН, будзе складаць толькі 6% насельніцтва.

Пры гэтым эканамічная няроўнасць паміж рознымі рэгіёнамі па-ранейшаму захоўваецца. Фактычна, самая багатая краіна сёння (з пункту гледжання намінальнага ВУП на душу насельніцтва), Люксембург, больш чым у 471 раз багацей, чым самая бедная, Бурундзі.

Вось 10 краін з самым высокім ВУП на душу насельніцтва ў 2021 годзе:

10 краін з самым нізкім ВУП на душу насельніцтва ў 2021 годзе: