У Беларусі даражэе стацыянарная тэлефонная сувязь



У Беларусі падвышаны тарыфы на паслугі электрасувязі, якія аказваюцца фізічным асобам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Адпаведнае рашэнне было зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі.

Штомесячная абаненцкая плата для фізічных асоб за пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон павялічана на 20% да 17.650 рублёў, паведамляе БелаПАН. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння вырасла таксама на 20% да 44 з паловай рублёў.

Нагадаем, ад сёння таксама ў Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва і праезд па платных дарогах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота veroyatno.com.ua