У Беларусі фермерам быць нявыгадна



На Гарадзеншчыне штогод змяншаецца колькасць фермерскіх гаспадарак. Паводле інфармацыі абласной падатковай інспекцыі, на пачатак жніўня на ўліку знаходзілася 389 такіх суб’ектаў – гэта на шэсць гаспадарак меней, чым год таму. На думку  генеральнага дырэктара Гарадзенскай абласной асацыяцыі фермераў Уладзіміра Ушкевіча, адной з галоўных прычын змяншэння ахвотных працаваць на зямлі  з’яўляюцца не вельмі спрыяльныя ўмовы, якія забяспечвае дзяржава:

– Прысутнічае несумленная канкурэнцыя – выкарыстоўвецца адміністрацыйны рэсурс. Мы вядзём дыялог з уладай. Фермер па нашым заканадаўстве той жа вытворца сельгаспрадукцыі, ён карыстаецца ўсімі правамі, што і СВК. Зразумела, што чым больш канкурэнцыі, тым лепш будзе развівацца вытворчасць.

Самая вялікая колькасць фермерскіх гаспадарак знаходзіцца ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласці – тут іх зарэгістравана 57.

Пяцьдзясят адной гаспадаркай прадстаўлены Гарадзенскі раён, сарака дзевяццю – Лідскі. З пачатку года фермеры Прынёманскага рэгіёна заплацілі падаткаў на суму, якая перавышае 7 мільярдаў 700 мільёнаў рублёў, ці амаль 20 мільёнаў на адну фермерскую гаспадарку з пачатку года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайта belinform.org

 

[manual_related_posts]