У Беларусі хочуць забараніць пасуткавую арэнду кватэр



ArendaБеларускія ўлады хочуць забараніць пасуткавую арэнду кватэр. Ініцыятыва ставіць пад пагрозу бізнес амаль тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній толькі ў самой сталіцы краіны. Індывідуальныя прадпрымальнікі ў адказ на такую пагрозу свайму бізнесу нядаўна аб’ядналіся ў асацыяцыю «Гасціннасць», мэта якой — абарона правоў прадпрымальнікаў, занятых у кароткатэрміновай арэндзе жытла.

У Менскім гарвыканкаме 22 ліпеня прайшла нарада па гэтай праблеме з удзелам уладаў і прадпрымальнікаў. Была заслухана справаздача Міністэрства па падатках і зборах, у якой было адзначана, што кожная праверка кватэры абавязкова завяршаецца выяўленнем парушэнняў ва ўладальнікаў гэтых кватэр.

МУС у сваю чаргу адзначыла, што, наадварот, кватэры знаходзяцца ў добрым стане, уладальнікі падтрымліваюць пастаянную сувязь з міліцыяй і здымныя кватэры зусім не з’яўляюцца «рассаднікам злачыннасці».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота stroim-s-umom.ru