У Беларусі могуць забараніць грамхарчу выкарыстоўваць аднаразовы посуд



Прапанову адмовіцца ад аднаразовага посуду ў грамхарчы Беларусі будзе разглядаць адмысловая міжведамасная рабочая група, піша pravo.by.

Поўная назва — міжведамасная рабочая група па вывучэнні пытанняў абароту палімернай і неперапрацоўваемай упакоўкі і падрыхтоўцы прапаноў пра паэтапнае скарачэнне выкарыстання такой упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную.

Распараджэнне вызначае план унясення прапаноў у Савет Міністраў. Да 21 верасня ўдзельнікі групы павінны:

– прааналізаваць сусветны досьвед па ўвядзенні абмежаванняў на ўнутраны зварот палімернай і неперапрацоўваемай упакоўкі, пластыкавага аднаразовага посуду;

– падрыхтаваць прапановы пра ўдасканаленне тэхнічнага рэгулявання вытворчасці і выкарыстання палімернай упакоўкі і пластыкавага аднаразовага посуду, у тым ліку з неперапрацоўваемых матэрыялаў.

Да 28 верасня збіраюцца падрыхтаваць прапановы аб выключэнні выкарыстання на аб’ектах грамадскага харчавання пластыкавага аднаразовага посуду ў залежнасці ад фармату аб’екта (стацыянарны, нестацыянарны) і наяўнасць падлучэння да інжынерных сетак (электразабеспячэнне, водазабеспячэнне і водаадвядзенне).

Умовы, асноўныя этапы і тэрміны пераходу на выкарыстанне экалагічна бяспечнай упакоўкі міжведамаснай працоўнай групе даручана вызначыць да 10 кастрычніка 2019 года.

Нагадаем, Еўрапарламент у канцы сакавіка ўвёў на тэрыторыі ЕЗ забарону на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, шклянкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Табу накладзена таксама на вытворчасць кактэйльных саломінак і ватных палачак. Закон пачне дзейнічаць у 2021 годзе.

greenbelarus.info