У Беларусі пачаў працу афіцыйны дылер BMW Motorrad



У Беларусі з’явіўся афіцыйны дылер BMW Motorrad. Аўтацэнтр „Баернкрафт” заключыў кантракт з нямецкім вытворцам і зараз прадставіць у Менску папулярныя мадэлі і іх аксэсуары па афіцыйных цэнах, а матацыклы з дзейнай гарантыяй можна будзе абслужыць ўнутры краіны, распавялі яго прадстаўнікі.

Беларусам сталі даступныя практычна ўсе мадэлі матацыклаў BMW. Найбольш папулярныя версіі неўзабаве прадставяць у аўтацэнтры „Баернкрафт” у Сухараве і прапануюць апрабаваць на тэст-драйве. Прычым у Менск прывязуць шырокую лінейку — ад класікі да спартбайкаў. Матацыкл любой мадэлі можна будзе набыць на ўмовах передзамовы, а некаторыя байкі павезці з сабой у дзень пакупкі. Будзе таксама прадстаўлена калекцыя фірмовага адзення, аксесуараў і абсталявання.

Усе матацыклы можна будзе набыць па заводскіх цэнах. Кошт самай бюджэтнай мадэлі — BMW G310R — складзе каля 11 тыс. рублёў. Акрамя байкаў серыйных выпускаў можна будзе замовіць матацыкл з індывідуальнымі характарыстыкамі.

У Менску таксама з’явілася фірменнае сэрвіснае абслугоўванне матацыклаў BMW. Ім зоймецца каманда спецыялістаў, якая прайшла сертыфікаванае навучанне. Прычым матацыклы BMW з дзейнай гарантыяй, незалежна ад краіны пакупкі, у мотацэнтры можна праверыць і абслужыць ўжо цяпер.

На новыя матацыклы ў „Баернкрафце” будуць даваць двухгадовую міжнародную гарантыю. „Уласна, у гэтым і заключаецца адна з пераваг мотацэнтра. Цяпер не давядзецца завозіць матацыклы з-за мяжы, праводзіць мытнае афармленне, а потым яшчэ і рамантаваць у выпадку паломкі. Усё стане прасцей і зручней: беларусы змогуць афіцыйна набываць матацыклы і абслугоўваць іх у Менску”, — запэўнілі ў аўтацэнтры „Баернкрафт”.

У мотацэнтры таксама плануюць развіваць і падтрымліваць супольнасць аматараў матацыклаў BMW.

belapan.by