У Беларусі плануюць павялічыць базавую велічыню



У Беларусі прапануецца павялічыць базавую велічыню да Br27. Адпаведны праект пастановы знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў.

Як адзначылі ў ведамстве, звычайна базавая велічыня ў Беларусі павялічваецца з 1 студзеня.

У 2017 годзе БВ складала Br23, у 2018-м вырасла да Br24,5. З 1 студзеня 2019 года памер базавай велічыні складае Br25,5. Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. 

belta.by