У Беларусі плануюць правесці цеплавую мадэрнізацыю жылля



Распрацаваны праект указа аб правядзенні цеплавой мадэрнізацыі жылля знаходзіцца на стадыі ўзгаднення. Аб гэтым паведаміў 15 студзеня галоўны інжынер ДА „Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Ігар Ганчарык у прэс-цэнтры БЕЛТА.

„Пакуль пастанова нумар 324 забараняе выкананне цеплавой рэабілітацыі пры капітальным рамонце. Але падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае цеплавую мадэрнізацыю жылых дамоў з удзелам сродкаў грамадзян. Пакуль гэты праект знаходзіцца на ўзгадненні, у ім вызначаны механізм фінансавання гэтых работ. Прадугледжаны розныя крыніцы, у тым ліку крэдыты, ЕБРР выдзяляе фінансаванне ў памеры 20 млн еўра. Жыхары будуць абавязаны ўдзельнічаць”, – сказаў Ігар Ганчарык.

Ён таксама падкрэсліў, што доля пакрыцця жыльцамі кошту цеплавой мадэрнізацыі будзе залежаць ад мяркуемага эканамічнага эфекту. „Чым вышэйшы будзе паказчык эканомікі, тым менш сродкаў будзе затрачваць насельніцтва. Проста ад правядзення цеплавой рэабілітацыі вялікага эфекту не атрымаеш, але калі будуць заменены вокны, на ацяпляльныя прыборы ўсталявана сістэма аўтаматычнага рэгулявання, па іх будуць праводзіцца разлікі. Пры максімальным комплексе прадугледжваецца ўстанавіць пакрыццё 20 працэнтаў насельніцтвам і 80 працэнтаў бюджэтам”, – растлумачыў галоўны інжынер.

belta.by