У Беларусі прапануюць паклапаціцца пра шматдзетных за кошт павышэння падатку



Такая ініцыятыва паступіла ад кіраўніцтва беларускай дзяржавы. Падатак хочуць павялічыць на 1%. Тым самым ён ўзрасце з 12-ці да 13-ці адсоткаў.

Сваё меркаванне пра такую прапанову выказалі жыхары Берасця.

Канечне, трэба дапамагчы шмадзетным сем’ям, бо гэта будучыня Беларусі.

 – Адзін працэнт – гэта не шмат, а для кагосьці гэта шмат.

 – Дзяржава павінна са сваіх падаткаў вылучаць, не на лухту траціць на нейкую, а дапамагаць дзецям і хворым дзецям.

Адзін працэнт ад падатку плануюць перанакіраваць на рахунак дзіцяці, але не кожнага, а толькі трэцяга па ліку ў сям’і. Скарыстацца дзіця зможа гэтымі сродкамі толькі пасля тако, як стане паўнагадовым. А расходаваць зможа выключна на медыцынскія паслугі або адукацыю.

У асобных выпадках грошы могуць быць выкарыстаныя на аказанне складанай тэрміновай медыцынскай дапамогі да 18-ці год.

 

Беларускае Радыё Рацыя