У Беларусі спынена праца 10 мясных прадпрыемстваў



У сувязі з выяўленнем шматлікіх парушэнняў у прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, а таксама «у сувязі з абгрунтаванымі сумненнямі» у беларускім паходжанні прадукцыі, Рассельгаснагляд з 6 чэрвеня ўвёў часовыя абмежаванні на пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемстваў Менскай вобласці, паведамляе прэс-служба ведамства.

У выніку беларускія ветэрынарная і санітарная службы правялі праверкі і да ліквідацыі выяўленых парушэнняў прыпынілі дзейнасць 10 прадпрыемстваў.

Гаворка ідзе пра ААТ «АграснабкамплектПлюс», ЗАТ «Мясны замак-Экапрам», забойны цэх Смалявіцкага РайПО, забойны цэх Маладэчанскага райспажыўтаварыства, каўбасны цэх КСУП «Пяршаі-2014», ААТ «Занарочанскі», каўбасны цэх Нясвіжскага РайПО, скотаўбойны пункт Стаўбцоўскага РайПО, забойны цэх Чэрвеньскага РайПО, цэх мясных паўфабрыкатаў ЗТАА «МартІнкаФуд».

gazetaby.com