У Беларусі сталі часцей рабіць грашовыя пераводы праз інтэрнэт



Жыхары Беларусі сталі часцей пераводзіць грошы іншым людзям праз інтэрнэт як з камп’ютараў, так і з мабільных прылад. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі сэрвісу „Яндэкс.Грошы”, вывучыўшы, як людзі адпраўляюць пераводы з электронных кашалькоў, з банкаўскіх картак, праз сістэмы „Юністрым” і Western Union.

Высветлілася, што са студзеня па верасень 2017 года колькасць пераводаў вырасла амаль на 50% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам, паведаміла БелаПАН прэс-служба сэрвісу „Яндэкс.Грошы”.

За першыя дзевяць месяцаў гэтага года на аднаго карыстальніка прыпала ў сярэднім восем анлайн-пераводаў, годам раней — шэсць. Прычым мужчын, якія пераводзяць грошы праз інтэрнэт, у Беларусі значна больш, чым жанчын: 89% супраць 11%.

Карыстальнікі адпраўляюць у сярэднім за раз 59,5 беларускіх рублёў (тут і далей — па курсе Цэнтрабанка РФ на 2017/10/19). Год таму гэтая лічба была большая — 83,5 рублёў. З кашалькоў на банкаўскай карткі людзі адпраўляюць 178,5 рублёў у сярэднім за раз, з картак у кашалькі — 68 рублёў, з кашалькоў у кашалькі — 59,5 рублёў.

Жыхары Беларусі пераводзяць грошы як унутры краіны, так і за яе межы. Сярэдняя сума замежнага перавод — 470 рублёў. Часцей за ўсё карыстальнікі адпраўляюць грошы ва Украіну, Расію, Егіпет, Кітай, Казахстан, Шры-Ланку, Бельгію, ЗША.

У даследаванні ўлічваліся пераводы праз „Яндэкс.Грошы” са студзеня па верасень 2017 года года і за такі ж леташні перыяд. Сёння на сэрвісе зарэгістравана каля 34 млн карыстальнікаў, штодня адкрываецца прыкладна 15 тыс. новых кашалькоў. Да вясны 2017 года карыстальнікі выпусцілі каля 600 тыс. пластыкавых і 11 млн віртуальных картак „Яндэкс.Грошы”.

„Яндэкс.Грошы” — сэрвіс электронных плацяжоў, які дапамагае карыстальнікам аплачваць тавары і паслугі з кашалькоў ў гэтым сэрвісе і з банкаўскіх картак, а кампаніям — прымаць анлайн-аплату праз „Яндэкс.Кассу”.