У Беларусі ствараецца Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту



У Беларусі ствараецца дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўная адміністрацыя воднага транспарту». Утварэнне новай структуры Савет міністраў пастановай ад 9 сакавіка № 137 узгадніў Міністэрству транспарту і камунікацый.

«Адпаведнае рашэнне прынята ў мэтах забеспячэння даступнасці, павышэння якасці і бяспекі паслуг воднага транспарту, а таксама забеспячэння выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў галіне гандлёвага мараплаўства», – паведамляе прэс-служба ўрада.

Фінансаванне расходаў на функцыянаванне ўстановы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

Міністэрству транспарту і камунікацый даручана да 1 мая 2020 года зацвердзіць статут, структуру і штатны расклад установы, да 1 лістапада 2020 года прыняць меры па фармаванні маёмаснага комплексу ўстановы, неабходнага для выканання ўскладзеных на яе функцый.

Пастанова набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БелаПАН

Фота sb.by