У Беларусі сёння ноччу магчымыя перабоі ў працы картак



З-за тэхналагічных работ, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, карткі некаторых банкаў могуць працаваць са збоямі ў Беларусі ў ноч з аўторка 10 красавіка на сераду 11 красавіка. Збоі магчымыя з 02:00 да 06:00.

У гэты час не выключаны перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі БПЦ па забеспячэнні аўтэнтыфікацыі і рэгістрацыі на сэрвэры ACS трымальнікаў карт банкаў міжнародных плацежных сістэм VISA і MasterCard для правядзення аперацый у інтэрнэце па тэхналогіі 3D Secure Issuing.

Перабоі не закрануць трымальнікаў карт тых банкаў, якія стварылі ўласныя працэсінгавыя цэнтры ці карыстаюцца матчынымі працэсінгавым цэнтры.

Тэлеграф