У Беларусі ўпалі пенсіі – і сярэдняя, і рэальная



Рэальныя пенсіі, якія разлічваюць з папраўкай на рост коштаў, у снежні працягнулі падзенне. 

Яны знізіліся на 1,1% да лістапада, паведамляе Белстат. 

Падзенне адбываецца трэці месяц запар. Пры гэтым у снежні знізілася таксама сярэдняя прызначаная пенсія ў цэлым па краіне. Яна склала 514 рублёў і 40 капеек.

Тым часам чыноўнікі па-ранейшаму трымаюць у „сакрэце” колькасць пенсіянераў.

[manual_related_posts]