У Беларусі ўпершыню за 5 гадоў знізіліся рэальныя пенсіі



У Беларусі ўпершыню за 5 гадоў знізіліся рэальныя пенсіі. Рэальныя пенсіі ў 2021 годзе знізіліся на 3,1% у параўнанні з 2020 годам.

Пенсіі знізіліся ва ўсіх абласцях, а таксама ў Менску. Прыкметней за ўсё гэтыя выплаты знізіліся ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях — на 3,3% і 3,2% адпаведна, паведамляе Белстат.

Працоўныя пенсіі летась павышалі адзін раз — 1 верасня. Рост склаў у сярэднім 6,3%. Але ўжо на той момант павышэнне з’ела інфляцыя, якая за 9 месяцаў склала 7,5%. Летась чыноўнікі вырашылі скараціць выдаткі бюджэту фонду на выплату прафесійных пенсій амаль на 4,4 мільёна рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]