У Беларусі ўзніклі праблемы з вытворчасцю малака
У Беларусі ў сельскай гаспадарцы намецілася новая праблема – у некаторых абласцях упала вытворчасць малака. Гэта вынікае з дадзеных Белстата. Зніжэнне вытворчасці адбываецца на фоне скарачэння колькасці кароў.

Таксама ў гэтым сезоне апынуўся горшым за леташні ўраджай збожжа, бульбы, гародніны ў адкрытым грунце, а таксама аб’ёмы мяса. Пры гэтым колькасць свіней скарацілася амаль на 10%, піша zerkalo.io.
Паводле даных Белстата, у студзені-кастрычніку вытворчасць у сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках упала на 3,8 працэнта ў супастаўных цэнах у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
