У Беларусі выраслі камандыровачныя пры паездках за мяжу



Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Міністэрства фінансаў. Новыя нормы ўсталявалі для 50-ці дзяржаў. Для тых, хто не працуе ў замежных установах, камандыровачныя выдаткі ў Літву выраслі з 26 да 30 еўра. Сутачныя ў Польшчу падняліся з 35 да 50 еўра. Самыя высокія гранічныя нормы расходаў па найму жылля ўстаноўлены для тых, хто адправіцца ў службовую камандыроўку ў Сенегал і Ірак (да 300 даляраў), Саудаўскую Аравію, Конга ды Нігерыю (да 350 даляраў).

Беларускае Радыё Рацыя