У Беларусі зноў павышаюцца цэны на бензін



18 жніўня кошт аўтамабільнага паліва будзе павялічаны ў Беларусі на адну капейку, паведамляе дзяржаўны канцэрн „Белнафтахім”.

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,31 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,39 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,6 рубля, дызельнага паліва — 1,39 руб.

Паводле даных „Белнафтахіма”, за сем месяцаў 2018 года ў адносінах да аналагічнага леташняга перыяду цана нафты для беларускіх НПЗ вырас на 35%. Пры гэтым цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы перыяд выраслі ў сярэднім на 14%.

„Бягучы ўзровень цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампенсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за названы перыяд атрымала страты, — тлумачылі ў канцэрне. — На падставе маніторынгу асноўных фактараў, якія ўплываюць на кошт маторнага паліва, — цаны на нафту, падатковай нагрузкі, узроўню цэн у сумежных дзяржавах, курсаў валют, іншых паказчыкаў, а таксама з улікам фінансавага стану нафтаперапрацоўчай галіны Рэспублікі Беларусь, канцэрнам прынятае рашэнне аб працягу палітыкі паэтапнага павышэння цэн на аўтамабільнае паліва”.

У 2018 годзе бензін падаражэў дзесяць разоў: 8 лютага — на 2 капейкі, 10, 15, 24, 30 сакавіка, 4, 14 красавіка, 12 і 15 мая, 12 жніўня — на капейку. Дызпаліва даражэла дзевяць разоў (у лютым—сакавіку і маі, а таксама жніўні сінхронна з бензінам) і таннела — двойчы (14 і 27 красавіка — абодва разы на капейку).

У 2017 годзе цана паліва павялічвалася сем разоў, а да гэтага больш за два гады (пасля 13 студзеня 2015 году) не змянялася.

belapan.by

[manual_related_posts]