У Берасці пачалася хваля страйкаў



Першымі такую ініцыятыву падтрымалі прадстаўнікі завода „Гефест”.

Далучылася машынабудаўнічае прадпрыемства КОМПО. Адпаведныя відыё і звароты выкладзеныя ў сацыяльных сетках ды тэлеграм-каналах:

– 14 жніўня старшыня берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандр Рагачук у сваім афіцыйным тэлеграм-канале напісаў, што ўсе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме. На практыцы апынулася зусім іначай. Усё больш працоўных прыпыняюць працу.

Таксама з’явілася заява мясцовага Савета дэпутатаў, дзе гаворыцца пра тое, што ўсе канфлікты развязваюцца з-за мяжы. З такой нагоды заклікалі заставацца дома.

Але людзі выходзяць. Ад раніцы выстройвацца жаночы ланцуг салідарнасці. Ужо зараз дзясяткамі і сотнямі жанчыны выходзяць на праспект Машэрава. Далучыцца могуць і ў іншых раёнах горада.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце