У Берасці падаражэў праезд у грамадскім транспарце



Амаль незаўважным стала для берасцейцаў падаражанне праезду ў грамадскім транспарце. Днямі цана на праязны талон у аўтобусе і тралейбусе вырасла на 5 капеек, а ў маршрутнай таксоўцы адразу на 20 капеек.

Сваімі думкамі пра падаражанне праезду падзяліліся апытаныя на цэнтральных вуліцах жыхары Берасця:

– Шкада маладых, ім шмат трэба ездзіць.

– А з іншага боку, куды мы дзенемся? Усё роўна ж будзем плаціць. Без білета ездзіць не будзем.

– Гэта не радуе.

Ужо з 14 снежня неабходна будзе заплаціць за праезд у таксоўцы 1 рубель 20 капеек, а за праезд у аўтобусе і тралейбусе — 60 капеек ці 65 капеек у кіроўцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestcity.com