У Берасці падвялі вынікі І Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва



Больш за 300 дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі прынялі ўдзел у першым Рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва, які прайшоў у Берасці 21 лістапада 2019 года ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (Global Enterpreneurship Week).

Форум аб’яднаў прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў бізнес-саюзаў і асацыяцый, экспертнай і акадэмічнай супольнасці, мясцовых і цэнтральных органаў дзяржаўнай улады, міжнародных арганізацый. Першы Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва праведзены пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, актыўным удзеле Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У рамках Форуму адбыўся шэраг мерапрыемстваў для прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў мясцовых органаў дзяржаўнай улады. Удзельнікі змаглі абмяняцца вопытам і думкамі па ключавых пытаннях развіцця прыватнага бізнесу ў рэгіёнах, а таксама вывучыць міжнародны вопыт у сферы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, альтэрнатыўнага фінансавання бізнесу і фінансавых тэхналогій для развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Асноўнай мэтай Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва з’яўляецца папулярызацыя ролі і ўкладу прадпрымальнікаў ва ўстойлівае развіццё рэгіёнаў. Форум стаў пляцоўкай для абмену думкамі па цэлым шэрагу пытанняў, звязаных з развіццём інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, работы цэнтраў падтрымкі бізнесу, інкубатараў малога прадпрымальніцтва, тэхнапаркаў, функцыянаваннем бізнес-саюзаў і дзелавых колаў.

«Правядзенне Першага Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва сведчыць аб паступальным і мэтанакіраваны руху дзяржавы ў сферы развіцця рэгіёнаў», — адзначыў намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч.

«Еўрапейскі Звяз актыўна падтрымлівае намаганні ўрада Беларусі па далейшым паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне, падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і прыватнай ініцыятывы. Гэтыя намаганні з’яўляюцца найважнейшымі элементамі мадэрнізацыі беларускай эканомікі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці», — заявіў на цырымоніі адкрыцця Форума г-н Беранд дэ Гроот, Кіраўнік праграмы супрацоўніцтва Дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

У рамках Першага Рэгіянальнага форуму прадпрымальніцтва адбылося ўзнагароджанне пераможцы Нацыянальнай прэміі «Ментар года». Ім стаў Кірыл Валошын, бізнес-анёл, у мінулым дырэктар, а цяпер сузаснавальнік папулярнага інтэрнэт-рэсурсу і шэрагу IT-кампаній, прафесіянал, чыё ментарства і кансультаванне ў галіне бізнесу дапамагло стартапам ва ўсёй Беларусі. Званне «Ментар года» — гэта пацверджанне і прызнанне праведзенай работы па стварэнні, навучанні і падтрымцы стартап-экасістэмы ў Беларусі.

Паводле прэс-рэліза

Фота realbrest.by