У Бярозе сродкі ёсць толькі на рамонт суда?



Дарагі рамонт раённага суда выклікаў абурэнне ў жыхароў дома №26 па вуліцы Энергетыкаў.

Яны лічаць, што несправядліва і безгаспадарча так шыкоўна ўцяпляць сцены суда пад час крызісу. Калі іх дом, дзе суткамі жывуць сем’і з дзецьмі, пабудаваны пад час развалу СССР з няякаснай цэглы, развальваецца, а камунальнікі растрэсканыя сцены толькі падмазалі растворам, няма грошай на лепшае, гаворыць жыхар дому спадар Аляксей:

– Такі зараз крызіс у нашай рэспубліцы, а тут адміністратыўны будынак мінватай уцяпляюць, не ведаюць куды дзяваць грошы. Не каб пенапластам, ён таннейшы, усе нашыя жылыя дамы пенапластам уцяпляюць. Што, яны там начуюць?

– Суды, райвыканкамы мармурам аздабляюць, такія рамонты, а для народа нічога.

Абураныя мужчыны мяркуюць, што такое паблажлівае стаўленне да суда таму, што суддзі абслугоўваюць толькі ўладу і папаўняюць драконаўскімі штрафамі пусты дзяржаўны бюджэт. Здзекі ўлады літаральна на кожным кроку цярпець далей проста немагчыма.

Беларускае Радыё Рацыя