У другім квартале 5,9% насельніцтва Беларусі жыло за рысай беднасці



У другім квартале 2017 года доля грамадзян Беларусі з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму знізілася да 5,9% (у першым квартале было 6%), сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

З 1 лютага па 30 красавіка 2017 года бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складаў 180,1 рубля, з 1 мая па 31 ліпеня — 183,82 рубля.

Менш за 150 рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у месяц у другім квартале мелі 1,7% насельніцтва (у папярэднім квартале — 2,8%), ад 150,1 да 200 рублёў — 6% (6%), ад 200,1 да 250 — 9,8% (11,4%), ад 250,1 да 300 -—11,3% (13,3%), ад 300,1 да 350 — 13,6% (15,3%), ад 350,1 да 400 — 12,5% (12,3%), ад 400,1 да 500 — 18,7% (16,6%), ад 500,1 да 600 — 10% (9,9%), больш за 600 рублёў — 16,4% (12,4%).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля выдаткаў на харчаванне склала 42,2% (у другім квартале 2016 года — 42%), алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы — 3,1% (3,4%); на куплю нехарчовых тавараў — 29,9% (30,6%), у тым ліку адзення, абутку — 7% (7,1%), прадметаў асабістага карыстання — 2,5% (2,3%), прадметаў хатняга ўжытку, бытавой тэхнікі — 4% (4%); на аплату паслуг — 24,8% (24%), у тым ліку ЖКП — 7,1% (6,8%), медыцынскіх і санаторна-аздараўленчых — 1,4% (1,4%), адукацыі — 1, 2% (1,1%), устаноў культуры, спорту, турыстычных і экскурсійных — 2,1% (2,3%), грамадскага транспарту — 2,5% (2,3%), сувязі — 5% (4,6%).

Згодна са звесткамі статыстыкі, у другім квартале гэтага года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам знізілася спажыванне: цукру — з 2,3 да 2,2 кг у месяц у разліку на члена дамашняй гаспадаркі; хлеба і хлебапрадуктаў — з 7 да 6,8 кг; малака і малочных прадуктаў — з 23 да 22,3 кг; бульбы — з 5,1 да 5 кг; агародніны і бахчавых — з 7,1 да 7 кг.

Павялічылася спажыванне: рыбы і рыбапрадуктаў — з 1,1 да 1,2 кг; алею, маргарыну і тлушчаў — з 0,8 да 0,9 кг; яек — з 19 да 20 штук; садавіны і ягад — з 4,9 да 5 кг. Спажыванне мяса і мясной прадукцыі не змянілася і складае 6,3 кг на чалавека.

БелаПАН