У Францыі з’явіцца квартал беларускіх драўляных дамоў



У Францыі, у рэгіёне Латарынгія, пачата будаўніцтва квартала беларускіх драўляных дамоў.

Як паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі, праект прадугледжвае будаўніцтва 37 драўляных дамоў. Іх будаўніцтва будзе весці філіял домабудавання РУП „Завод газетнай паперы” (г.Шклоў). Плануецца, што квартал будзе ўзведзены на працягу 2018 года.

Усяго за пяць гадоў плануецца пабудаваць у Латарынгіі некалькі жылых кварталаў на 650 драўляных дамоў.

ej.by