У Гародні шматдзетным сем’ям дапамогуць сабраць дзяцей у школу



У Гародні на школьнікаў са шматдзетных сем’яў выдзеляць па 30 рублёў у рамках дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу”. Так, на тэрыторыі Ленінскага раёна аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымае 1014 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца больш за дзве тысячы дзяцей, – паведамляе grodnoplustv.by. “Мы выплацім амаль 63 тысячы беларускіх рублёў з дзяржаўнага бюджэту, – сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні Аляксандр Коўш. 

Усяго ў Гародні пражывае 4 265 шматдзетных сем’яў. На падрыхтоўку да школы дзецям з малазабяспечаных сем’яў выплацяць аднаразовую дапамогу, памер якой будзе залежаць ад даходу сям’і і жыццёвай сітуацыі.