У Гародні з’явіліся аўтобусы з бясплатным Wi-Fi



У Гародні пачалі курсіраваць аўтобусы з бясплатным Wi-Fi. Пакуль часовую супрацу з аўтобусным паркам заключылі прыватныя асобы, якія пасля тэставага рэжыму, магчыма, пашыраць сваю акцыю і на ўвесь аўтобусны парк.

Цяпер па горадзе ездзяць два аўтобусы з бясплатным Wi-Fi. Маршруты аўтобусаў мяняюцца і сказаць, па якім канкрэтна яны паедуць заўтра, ніхто не можа.

У аўтобусным парку Hrodna.life распавялі, што калі тэсціраванне пройдзе паспяхова, то бясплатны Wi-Fi можа з’явіцца і ў іншых аўтобусах.

[manual_related_posts]