У Гародні з’явіўся ўнікальны для Беларусі дом



У Гародні зусім нядаўна на вуліцы Церашковай паўстаў унікальны для гораду і для ўсёй Беларусі дом. Збудаваны ён, як сведчыць адмысловая шыльда, паводле праекту ПРОААН-ГЭФ „Падвышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь”. Партнёрамі забудовы выступілі гарадзенскія будаўнічыя структуры і ўстановы.

120-кватэрны дом унікальны тым, што ён павінен выкарыстоўваць энергію зямлі, сонца, паветра і сцёкавых водаў і стане энергаэфектыўным аб’ектам. Тэрыторыя вакол дома, пад’езды надзвычай упарадкаваны, акрамя гэтага створана вялікая паркавальная зона для аўтамабіляў.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара