У Германіі выпусцілі купюру наміналам нуль еўра



Нямеччына з дазволу Еўрапейскага цэнтральнага банку выпусціла партыю купюраў наміналам нуль еўра. Пра гэта паведамляе Neue Osnabrücker Zeitung.

Адзначаецца, што такая купюра ёсць сувенірнай, ёй нельга нічога аплаціць. Пры гэтым купюра мае ўсе патрэбныя ступені абароны, у тым ліку водныя знакі і галаграмы, а таксама друкуецца на той жа паперы, што і звычайныя банкноты.

На купюры змешчана выява ветразевага карабля ВМФ Германіі „Горх Фок II”, які быў выпушчаны ў 1958 годзе.

Купюру выпусцілі накладам 5 тысяч экзэмпляраў, набыць яе можна за два з паловай еўра за штуку.

Беларускае Радыё Рацыя

К