У Гомелі будуць рабіць бытавую тэхніку Saturn



У свабоднай эканамічнай зоне „Гомель-Ратон” зарэгістраваны новы рэзідэнт ТАА „КТД-Гомель” — даччыная кампанія міжнароднага вытворцы бытавой тэхнікі Saturn кампаніі KTD Group. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Кампанія плануе выпускаць у СЭЗ „Гомель-Ратон” бытавую тэхніку. Пачаць рэалізацыю праекта коштам каля 4 млн еўра мяркуецца ў другім квартале 2018 года. KTD Group — міжнародная кампанія, якая распачала сваю гісторыю ва Украіне ў 1996 годзе. Спецыялізуецца на імпарце і вытворчасці бытавой тэхнікі (гандлёвыя маркі Saturn, Laretti, ST, Defiant). Прадукцыя пад гандлёвай маркай Saturn вырабляецца на фабрыках Кітая, Тайваня, Турцыі і Украіны.

KTD Group пастаўляе прадукцыю больш як у 50 краін Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі, офісы кампаніі адкрытыя ў 13 краінах.

СЭЗ „Гомель-Ратон” створаная ў 1998 годзе, тэрыторыі СЭЗ размешчаныя ў Гомелі і Гомельскім раёне, у Добрушы, Мазыры, Рэчыцы, Светлагорску.

belapan.by