У гомельскіх крамах установяць „паліцы дабра” з прадуктамі для бедных



Як паведамляе Гомельскае аддзяленне Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, дабрачынны праект „Паліца дабра” стартуе 26 траўня ў краме „Аксана”. Праект заключаецца ва ўстаноўцы ў харчовых крамах спецыяльных паліц, на якіх пакупнікам прапаноўваецца пакідаць прадукты для маламаёмных. Маламаёмныя і бяздомныя жыхары могуць бясплатна ўзяць сабе гэтыя прадукты.

Праект з’яўляецца пілотным, на тэрыторыі Беларусі — гэта першы такі вопыт. Пры паспяховай рэалізацыі і запатрабаванасці плануецца ўстанавіць такія паліцы ў крамах ва ўсёй Гомельскай вобласці.

У Гомелі „паліцы дабра” будуць устаноўлены ў трох крамах сеткі ААТ „Цукаргандаль”: „Аксана” (вул. Барыкіна, 100), „Дашанька” (вул. Мінская, 42), „Наталля” (вул. Ільіча, 47).

belapan.by