У Іран пачала пастаўляцца слонімская ялавічына



Адкрытае акцыянернае таварыства «Слонімскі мясакамбінат» адгрузіла першую партыю сваёй прадукцыі ў Іран.

Іранцы ўжо атрымалі са Слоніма ахалоджаную бескасцёвую ялавічыну. Падобную прадукцыю Слонімскі мясакамбінат будзе пастаўляць і надалей.

Слонімскае прадпрыемства – першае ў Беларусі, якое пачало пастаўляць мясную прадукцыю ў гэту ісламскую краіну.

Беларускае Радыё Рацыя