У Казахстане замарозяць цэны на газ да 1 студзеня 2024 года



Кошты як сыравіннага, так і таварнага газу ў Казахстане зафіксуюць на ўзроўні снежня 2021 года. Мараторый на павышэнне коштаў будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2024 года. Аб гэтым заявіў казахстанскі прэм’ер-міністр Аліхан Смаілаў.

Фота ratel.kz

Больш за тое, Смаілаў паабяцаў, што ўнутраны рынак забяспечаць звадкаваным нафтавым газам. Запасены дадатковы аб’ём 150 тыс. т. Тэрмін, да якога будзе дзейнічаць замарозка цэн на газ у Казахстане, амаль супадае з дэдлайнам, калі краіны ЕАЭС павінны будуць дамовіцца аб агульным рынку нафты і газу.

Як паведамлялася, улады Казахстана ўжо не першы раз фіксуюць кошты на вуглевадароды. Раней былі замарожаныя кошты на маторны газ, а зараз гэта пашыраюць на ўсе віды газу, паведамляе officelife.media

[manual_related_posts]