У Кітаі адкрыта гіганцкае радовішча нафты



Нафтавая кампанія PetroChina адкрыла адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў.

Нафта знойдзена ў Джунгарскам басейне ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая.

Па дадзеных філіяла кампаніі, запасы нафтавага радовішча складаюць 1,24 млрд тон, з іх 520 млн тон з’яўляюцца даказанымі.

Геолаг кампаніі PetroChina Тан Юн сказаў, што ў гэтым раёне ёсць натуральныя ўмовы для адкрыцця яшчэ 1 млрд тон запасаў нафты.

ej.by