У крамах з’явіцца каўбаса з мяса бабра



Каўбаса з мяса бабра і аленя была прадстаўлена для дэгустацыі на выставе-кірмашы „Паляўніцтва і рыбалоўства. Вясна-2017”.

Эксклюзіўны і па гусце і па спажывецкіх уласцівасцях тавар змаглі пакаштаваць журналісты падчас прэзентацыі прадукту 28 красавіка. Паводле слоў чыноўнікаў з Міністэрства лясной гаспадаркі, прадукт будзе даступны для масавага спажыўца ўжо восенню.

БелаПАН