У лістападзе вырастуць працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах
20 гадоў таму
У Беларусі ў лістападзе банкі павысяць працэнтныя стаўкі па некаторых крэдытах. Звязана гэта з рашэннем Нацбанка падняць у наступным месяцы разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР). Гэта працэнтная столь па крэдытах, якой прытрымліваюцца банкі.
Нацбанк павысіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі на лістапад да 20,29% для фізічных асоб (цяпер – 19,02%), а для юрыдычных асоб – да 15,33% (цяпер – 14,87%). Прасцей кажучы, гэта працэнтная столь па крэдытах. У апошні раз РВСР падвышалі ў жніўні.
Да РВСР у некаторых банках прывязаны працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць і на аўтамабілі на агульных умовах. Гэта значыць, пры павышэнні гэтага паказчыка банкі павінны змяніць працэнтныя стаўкі па асобных крэдытах.
