У Літве могуць адмовіцца ад гандлю ў выходныя



Міністр сацыяльнай абароны і працы Лінас Кукурайціс 20 сакавіка раніцай сустрэўся з кіраўнікамі Літоўскай асацыяцыі гандлёвых кампаній, Літоўскай канфедэрацыі бізнесу, асацыяцыі Investors ‚Forum, гандлёвых сетак, якія дзейнічаюць у Літве , з якімі абмяркоўваў пытанне працы ў выходныя дні, паведамляе delfi.lt.

У парламенце ўжо не раз прадстаўлялі законы ў сувязі з абмежаваннем работы гандлёвых цэнтраў у святочныя дні. У 2016 г. прапаноўвалі ўнесці ў Працоўны кодэкс забарону на працу крам 1 студзеня, 16 лютага, 11 сакавіка, 6 ліпеня, а таксама ў першы дзень Каляд і Вялікадня.

Пакуль гэта рашэнне не прымалася, паколькі не хапала дадзеных.

„Створаны працадаўцамі міф пра тое, што работнікі з задавальненнем карыстаюцца магчымасцю зарабіць дадаткова. Большасць работнікаў ГЦ атрымлівае мінімум, таму, працуючы ў святы, яны зарабляюць усяго 20 еўра ў дзень. Гэта не скарб. Мы лічым сябе еўрапейцамі, дык давайце браць прыклад з іншых краін ЕЗ. У многіх краінах у дзяржаўныя святы і нават па нядзелях крамы не працуюць „, – сказаў старшыня Літоўскай канфедэрацыі прафсаюзаў Артурас Чарняўскас.

Нагадаем, што ў Польшчы з 1 сакавіка ўступіла у сілу забарона на гандаль па нядзелях. З 1 сакавіка 2018 года ў ГЦ і супермаркетах дазволена працаваць толькі ў першую і апошнюю нядзелю месяца. Са студзеня 2019 года гандаль будзе дазволены толькі ў апошнюю нядзелю месяца. На апошнім этапе, у 2020 годзе, нядзельны гандаль будзе цалкам забаронены.