У лютым вырас унутраны валютны доўг Беларусі



Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла, што ў студзені-лютым 2021 года на ўнутраным фінансавым рынку дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі рэалізавалі на суму болей за 695 млн даляраў, у тым ліку імянных аблігацый — 682,81 млн даляраў, аблігацый на прад’яўніка — 12,29 млн даляраў.

Іх пераважна куплялі беларускія банкі. Звычайна гэта робіцца дзеля таго, каб падтрымаць складанае фінансавае становішча буйных прамысловых прадпрыемстваў або рэструктураваць іх запазычанасці.

Беларускае Радыё Рацыя