У Малдове ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў сувязі з дэфіцытам газу



Парламент Малдовы на прапанову ўраду ўвёў рэжым надзвычайнага становішча з прычыны дэфіцыту газу ў краіне, паведамляе „Свабода”. Адпаведная пастанова была ўхваленая галасамі дэпутатаў кіруючай Партыі дзеяння і салідарнасці на пазачарговым паседжанні ў пятніцу, якое транслявала прэс-служба заканадаўчага органу.

Падчас надзвычайнага становішча, з 22 кастрычніка да 20 лістапада, Камісія па надзвычайных сітуацыях «створыць умовы для аператыўнага закупу адсутных аб’ёмаў прыроднага газу». Раней паведамлялася, што ўрад Малдовы рыхтуецца абвясціць надзвычайныя захады ў сувязі з вострым дэфіцытам газу і адсутнасцю альтэрнатывы расейскаму пастаўшчыку — «Газпрому». Гэты найбуйнейшы газавы манапаліст рэзка скараціў пастаўкі газу ў Малдову адначасова з разрастаннем крызісных з’яваў у еўрапейскай энергетыцы. Прэм’ер-міністар Малдовы Наталія Гаўрыліца заявіла, што ціск у газаправодах краіны ўпаў да крытычнага роўню.

Фота: economy.24tv.ua