У Менску спілуюць 2,6 тысячы дрэваў



Пасля зімы ў Менску выявілі ажно 2632 засохшыя дрэвы, якія павінны зрэзаць да 7 ліпеня. Пра гэта расказаў гендырэктар „Мінскзелянбуду” Ігар Кушнярэвіч, паведамляе агенцтва „Минск-Новости”.

Па стане на 21 чэрвеня 1194 дрэвы з 2632, альбо 48% ужо павыцінаныя. Кушнярэвіч таксама звярнуў увагу, што найлепш гэтая праца наладжана ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах, дзе яна выканана ўжо на 75%. Уздоўж менскай кальцавой аўтадарогі спілаваныя 319 дрэваў з 721 выяўленага.

Кажучы пра прычыны гібелі зялёных насаджэнняў у горадзе, Кушнярэвіч пакрэсліў, што адной з асноўных ёсць соль, якая трапляе ў глебу, да карэннняў, на ствалы і кроны дрэваў з супрацьгалалёдных рэагентаў.

Беларускае Радыё Рацыя