У Менску ўжо 227 асоб перайшлі на самазанятасць



У Менску вырасла колькасць так званых самазанятых асоб, якія працуюць без дзяржаўнай рэгістрацыі. Найбольшая іх колькасць сярод цырульнікаў і касметолагаў.

Як паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў інспекцыі МПЗ па горадзе Менску, тэндэнцыя абумоўлена зменамі нацыянальнага заканадаўства.

Па стане на 1 студзеня 2018 гада ў падатковыя інспекцыі Менска выплату адзінага падатку па відах дзейнасці, вызначаным Указам №337, зрабілі 227 фізічных асоб. Сума пералічаных сродкаў склала 24 тыс. рублёў. Найбольшая колькасць (59 фізічных асоб) аказвае цырульніцкія і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры. Імі ўнесена ў бюджэт 7,7 тыс. рублёў.

Між тым, беларуская індустрыя прыгажосці асцерагаецца, што рынак у бліжэйшы час можа быць захоплены так званымі самазанятымі, якім дазволілі аказваць паслугі па спрошчанай схеме. Пры гэтым сама ідустрыя прыгажосці сутыкнецца з дэфіцытам кадраў, так як яны перацякуць у самазанятыя.

ej.by