У Менску высадзяць дэкаратыўнае кустоўе на раздзяляльных палосах магістраляў
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла кіраўніца аддзелу ўтрымання і ўпарадкавання аб’ектаў зялёнай гаспадаркі прадпрыемства «Менскзелянбуд» Алена Акуліч.
– Прапрацавана пытанне з ДАІ пра пасадку кустроўя на раздзяляльных палосах магістраляў, дзе гэта дазваляюць сеткі і шырына зялёнай зоны. Калі будзе магчымасць, у веснавы час пачнуцца пасадкі кустоўя замест агароджаў, пустых газонаў, каб неяк магістралі нашыя радавалі вока.
Найбольш прыстасоўваюцца да ўмоваў вялікага гораду барбарысы і спірэі.
Алесь Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
