У Менску зменшыўся сярэдні заробак



У Менску налічаная сярэдняя зарплата ў ліпені склала 1.037,2 дэнамінаваных рублёў, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.

грошы

Пры гэтым рэальная зарплата (з улікам росту цэн) за год знізілася на 2%, за ліпень — на 0,1%.

Самую высокую зарплату атрымалі ў Першамайскім раёне сталіцы — 1.301,1 рубля, самую нізкую — у Партызанскім — 913,4. У Заводскім раёне зарплата склала 958,5 рубля, у Ленінскім — 949,3, Маскоўскім — 966,6, Кастрычніцкім — 944,1, Савецкім — 1.159,8, Фрунзенскім — 928,6, Цэнтральным — 1.159 рублёў.

У Менску па-ранейшаму самую высокую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. У ліпені 2016 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 3.678,8 рубля.

У ліку найбольш высокааплатных: работнікі паветранага транспарту — 2.154,7; нафтавай прамысловасці — 1.633,3; фінансісты і страхоўшчыкі — 1.535,6 рубля; работнікі тэлекамунікацыйнай сферы — 1.441,9; навукоўцы — 1.311,9; архітэктары, бухгалтары і юрысты — 1.264,9; аптавікі — 1.088,4 рубля.

Мінімальная зарплата ў сталіцы ў работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў — 511,1 рубля, сацыяльных работнікаў — 515,5 рубля, а таксама работнікаў лёгкай прамысловасці — 625,2 рубля і творчых работнікаў — 629,2.

У ліпені ў сталічнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 887,7 рубля, у будаўніцтве — 1.001,3, на транспарце — 1.057,7, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 832,7, рознічным гандлі — 845,5, адукацыі — 623,3 рубля. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў ліпені быў роўны 762,2 рубля.

belapan.by

[manual_related_posts]